Слова «дадатак» ужываецца для пазначэння адразу некалькіх паняткаў, што можа трохі дэзарыентоўваць. Так, дадаткамі прынята зваць праграмы, што ўсталёўваюцца на смартфоны. Апроч таго, часам дадаткамі клічуць пашырэнні, якія ўсталёўваюцца ў браўзар. Зараз гаворка ідзе не пра іх, а пра сэрвісы і дадаткі, якія падключаюцца да вашага ўліковага запісу.
Дадаткі — гэта пабочныя сэрвісы і праграмы, якія маюць пэўны доступ да вашага ўліковага запісу. Дадаткі атрымваюць доступ тады, калі вы рэгіструецеся на іншых сэрвісах з дапамогай уліковага запісу Facebook. Напрыклад, вы рэгіструецеся на платформе анлайн-курсаў ці праходзіце тэст. Пасля гэтага дадаткі могуць атрымваць нейкую інфармацыю з вашага акаўнта, напрыклад, вашая пошта – доступ да кантактаў, спісу сяброў і таму падобнае. Варта праверыць, якія дадаткі маюць доступ да вашага ўліковага запісу і якую менавіта інфармацыю яны атрымваюць, а таксама выдаліць усе дадаткі, якія вы не ведаеце ці якімі не карыстаецеся.
Як праверыць дадаткі ў браузарнай версіі Facebook?
- У акне Facebook націсніце на выяву свайго профілю ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Налады і прыватнасць» → «Налады»;
- На старонцы, якая адкрылася, абярыце ўкладку «Праграмы і вэб-сайты». Тут вы ўбачыце ўсе актыўныя дадаткі, падлучаныя да вашага ўліковага запісу;
- Націснуўшы на «Праверыць», вы можаце пабачыць, якую менавіта інфармацыю вы яму аддаеце, а таксама наладзіць бачнасць дадатка і магчымасць адпраўляць вам паведамленні. Тутака ж вы можаце выдаліць дадаткі, якія не пазнаеце ці якімі больш не карыстаецеся;
- Таксама гэта можна зрабіць па спасылцы https://www.facebook.com/settings?tab=applications&ref=settings