Для таго каб завесці акаўнт у Gmail, пры рэгістрацыі абавязкова трэба ўказаць нумар тэлефона. Бывае так, што ва ўласніка акаўнта па розных прычынах больш няма доступу да ўведзенага на пачатку нумара тэлефона. У такім разе вельмі важна змяніць нумар тэлефона ў акаўнце, каб не страціць да яго доступу.
Як змяніць ці выдаліць нумар тэлефона ў браўзарнай версіі Gmail?
- У акне Gmail націсніце на фота карыстача ці ініцыялы ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Кіраванне акаўнтам Google».
- Угары экрана націсніце «Асабістая інфармацыя».
- У падзеле «Кантактавая інфармацыя» абярыце «Тэлефон» і націсніце на нумар тэлефона.
- Вы можаце дадаць нумар. У падзеле «Ваш нумар тэлефона» націсніце «Паказаць нумар тэлефона».
- Вы можаце змяніць нумар. Поруч з нумарам націсніце «Змяніць» → «Змяніць нумар».
- Вы можаце выдаліць нумар. Поруч з нумарам націсніце «Выдаліць».