Пароль — гэта першы ўзровень абароны вашага ўліковага запісу. Большасць сэрвісаў не дасі вам магчымасці зарэгістраваць акаўнт без пароля.
Надзейны пароль павінен адказваць некалькім патрабаванням:
- унікальны — адзін і той жа пароль не павінен выкарыстоўвацца для іншых уліковых запісаў (пошты, іншых сацсетак, форумаў і да т. п.). Важна, каб паролі былі па-сапраўднаму рознымі. Розная канфігурацыя аднаго пароля не лічыцца (напрыклад, sonca256 і 256sonca — слабыя паролі);
- не ўтрымлівае інфармацыі пра вас, якую лёгка пазнаць (імёны блізкіх людзей, год нараджэння, тэлефон і да т. п.);
- даўжыня — не меней за 8 знакаў (а лепш за 12+). Гэта таксама можа быць парольная фраза — 5-8 незвязаных паміж сабой і не звязаных з вамі словаў.
- прыклады надзейных пароляў: JED&Kwa@sq8l3; ReburialFederalOversightDoublingFlypaperThreefold
Пры змене пароляў самае важнае — не забыцца нанава на свой пароль. Такое здараецца часцей, чым можа здацца. Падумайце, як ад гэтага ўсцерагчыся. Напрыклад, можна запісаць новы пароль у парольны менеджар. Калі вы сумнеяцеся ў надзейнасці свайго пароля ці ёсць падставы лічыць, што яго пазналі злачынцы, варта памяняць ваш пароль на больш надзейны.
Як змяніць пароль да ўліковага запісу ў браўзарнай версіі Gmail?
- У акне Gmail націсніце на фота карыстача ці ініцыялы ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Кіраванне акаўнтам Google».
- У акне налад уліковага запісу выберыце ўкладку «Бяспека». Таксама вы можаце трапіць туды па спасылцы https://myaccount.google.com/security
- Прагартайце акно налад бяспецы трохі ўніз, да падзелу «Уваход у акаўнт Google». Знайдзіце пад ім надпіс «Пароль» і націсніце на яго. Тутака ж вы можаце праверыць, калі апошні раз змянялі пароль.
- Google папросіць вас увесці пароль да ўліковага запісу (і другі фактар, калі вы яго ўжо наладзілі). Гэта патрэбна, каб пераканацца, што пароль мяняеце менавіта вы, а не нехта, хто сеў за кампутар, пакуль вы адышлі ўзяць каву.
- У новым акне ўвядзіце і пацвердзіце новы пароль, націсніце «Змяніць пароль».