Пароль да ўліковага запісу ў Gmail

Апошняе абнаўленне:

18 верасня 2023

Пароль — гэта першы ўзровень абароны вашага ўліковага запісу. Большасць сэрвісаў не дасі вам магчымасці зарэгістраваць акаўнт без пароля.

Надзейны пароль павінен адказваць некалькім патрабаванням:

  • унікальны — адзін і той жа пароль не павінен выкарыстоўвацца для іншых уліковых запісаў (пошты, іншых сацсетак, форумаў і да т. п.). Важна, каб паролі былі па-сапраўднаму рознымі. Розная канфігурацыя аднаго пароля не лічыцца (напрыклад, sonca256 і 256sonca — слабыя паролі);
  • не ўтрымлівае інфармацыі пра вас, якую лёгка пазнаць (імёны блізкіх людзей, год нараджэння, тэлефон і да т. п.);
  • даўжыня — не меней за 8 знакаў (а лепш за 12+). Гэта таксама можа быць парольная фраза — 5-8 незвязаных паміж сабой і не звязаных з вамі словаў.
  • прыклады надзейных пароляў: JED&Kwa@sq8l3; ReburialFederalOversightDoublingFlypaperThreefold

Пры змене пароляў самае важнае — не забыцца нанава на свой пароль. Такое здараецца часцей, чым можа здацца. Падумайце, як ад гэтага ўсцерагчыся. Напрыклад, можна запісаць новы пароль у парольны менеджар. Калі вы сумнеяцеся ў надзейнасці свайго пароля ці ёсць падставы лічыць, што яго пазналі злачынцы, варта памяняць ваш пароль на больш надзейны.

Як змяніць пароль да ўліковага запісу ў браўзарнай версіі Gmail?

  1. У акне Gmail націсніце на фота карыстача ці ініцыялы ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Кіраванне акаўнтам Google».
  2. У акне налад уліковага запісу выберыце ўкладку «Бяспека». Таксама вы можаце трапіць туды па спасылцы https://myaccount.google.com/security
  3. Прагартайце акно налад бяспецы трохі ўніз, да падзелу «Уваход у акаўнт Google». Знайдзіце пад ім надпіс «Пароль» і націсніце на яго. Тутака ж вы можаце праверыць, калі апошні раз змянялі пароль.
  4. Google папросіць вас увесці пароль да ўліковага запісу (і другі фактар, калі вы яго ўжо наладзілі). Гэта патрэбна, каб пераканацца, што пароль мяняеце менавіта вы, а не нехта, хто сеў за кампутар, пакуль вы адышлі ўзяць каву.
  5. У новым акне ўвядзіце і пацвердзіце новы пароль, націсніце «Змяніць пароль».