На жаль, на дадзены момант Instagram недасяжны на беларускай мове, таму скрыншоты гэтай інструкцыі зроблены на расейскай мове.
Пароль — гэта першы ўзровень абароны вашага ўліковага запісу. Большасць сэрвісаў не дасі вам магчымасці зарэгістраваць акаўнт без пароля.
Надзейны пароль павінен адказваць некалькім патрабаванням:
- унікальны — адзін і той жа пароль не павінен выкарыстоўвацца для іншых уліковых запісаў (пошты, іншых сацсетак, форумаў і да т. п.). Важна, каб паролі былі па-сапраўднаму рознымі. Розная канфігурацыя аднаго пароля не лічыцца (напрыклад, sonca256 і 256sonca — слабыя паролі);
- не ўтрымлівае інфармацыі пра вас, якую лёгка пазнаць (імёны блізкіх людзей, год нараджэння, тэлефон і да т. п.);
- даўжыня — не меней за 8 знакаў (а лепш за 12+). Гэта таксама можа быць парольная фраза — 5-8 незвязаных паміж сабой і не звязаных з вамі словаў.
- прыклады надзейных пароляў: JED&Kwa@sq8l3; ReburialFederalOversightDoublingFlypaperThreefold
Пры змене пароляў самае важнае — не забыць свой новы пароль. Такое здараецца часцей, чым можа здацца. Падумайце, як ад гэтага ўсцерагчыся. Напрыклад, можна запісаць новы пароль у парольны менеджар.
Як змяніць пароль да ўліковага запісу ў Instagram?
- Націсніце значок чалавечка (на iPhone) або свой аватар (на Android ) ў правым ніжнім куце экрана, каб перайсці ў свой профіль;
- Націсніце на тры гарызантальныя палоскі ў правым верхнім куце экрана і абярыце «Налады і прыватнасць» і перайдзіце ў раздзел «Цэнтр акаўнтаў»;
- Цэнтр акаўнтаў → Пароль і бяспека → Змена пароля;
- Абярыце патрэбны акаўнт;
- У акенцы, якое адкрылася, увядзіце свой цяперашні пароль, а потым двойчы — новы, націсніце «Змяніць пароль».
Важна!
Каб змяніць пароль, трэба ведаць стары пароль. Калі вы забыліся свой пароль, вы можаце скарыстацца функцыяй «Забыліся на пароль?». У такім выпадку Instagram адправіць спасылку для скіду пароля на вашу пошту і вы атрымаеце магчымасць стварыць новы пароль без пацверджання бягучага.