Пароль да ўліковага запісу ў Instagram

Апошняе абнаўленне:

30 кастрычніка 2023

На жаль, на дадзены момант Instagram недасяжны на беларускай мове, таму скрыншоты гэтай інструкцыі зроблены на расейскай мове.

Пароль — гэта першы ўзровень абароны вашага ўліковага запісу. Большасць сэрвісаў не дасі вам магчымасці зарэгістраваць акаўнт без пароля. 

Надзейны пароль павінен адказваць некалькім патрабаванням:

  • унікальны — адзін і той жа пароль не павінен выкарыстоўвацца для іншых уліковых запісаў (пошты, іншых сацсетак, форумаў і да т. п.). Важна, каб паролі былі па-сапраўднаму рознымі. Розная канфігурацыя аднаго пароля не лічыцца (напрыклад, sonca256 і 256sonca — слабыя паролі);  
  • не ўтрымлівае інфармацыі пра вас, якую лёгка пазнаць (імёны блізкіх людзей, год нараджэння, тэлефон і да т. п.);
  • даўжыня — не меней за 8 знакаў (а лепш за 12+). Гэта таксама можа быць парольная фраза — 5-8 незвязаных паміж сабой і не звязаных з вамі словаў. 
  • прыклады надзейных пароляў: JED&Kwa@sq8l3; ReburialFederalOversightDoublingFlypaperThreefold

Пры змене пароляў самае важнае — не забыць свой новы пароль. Такое здараецца часцей, чым можа здацца. Падумайце, як ад гэтага ўсцерагчыся. Напрыклад, можна запісаць новы пароль у парольны менеджар. 

Як змяніць пароль да ўліковага запісу ў Instagram?

  1. Націсніце значок чалавечка (на iPhone) або свой аватар (на Android ) ў правым ніжнім куце экрана, каб перайсці ў свой профіль;
  2. Націсніце на тры гарызантальныя палоскі ў правым верхнім куце экрана і абярыце «Налады і прыватнасць» і перайдзіце ў раздзел «Цэнтр акаўнтаў»;
  3. Цэнтр акаўнтаў → Пароль і бяспека → Змена пароля;
  4. Абярыце патрэбны акаўнт;
  5. У акенцы, якое адкрылася, увядзіце свой цяперашні пароль, а потым двойчы — новы, націсніце «Змяніць пароль».

Важна!

Каб змяніць пароль, трэба ведаць стары пароль. Калі вы забыліся свой пароль, вы можаце скарыстацца функцыяй «Забыліся на пароль?». У такім выпадку Instagram адправіць спасылку для скіду пароля на вашу пошту і вы атрымаеце магчымасць стварыць новы пароль без пацверджання бягучага.