Пароль для ўваходу ў камп’ютар, ноўтбук MacOS

Апошняе абнаўленне:

23 жніўня 2023

  • Налады
  • MacOS
  • Пароль для ўваходу ў камп’ютар, ноўтбук MacOS

Надзейны пароль для ўваходу абараняе прыладу ад злачынца, які можа атрымаць кароткатэрміновы доступ да вашага камп’ютара. Напрыклад, пакуль вы адыйшлі папіць кавы, наведвальнік вашага офіса не зможа сесці за ваш камп’ютар, прачытаць перапіску ў мэсэнджары, скапіяваць файлы ці ўсталяваць дадатак.

Наладзіць пароль для ўваходу на MacOS:

  1. Націсніце на яблычак злева зверху экрана і абярыце ў меню «Сістэмныя налады» (System Preferences).
  2. У адкрытым акне абярыце іконку «Абарона і бяспека» (Security and Privacy).
  3. Перайдзіце ў «Асноўныя» (General) і націсніце на замочак унізе, каб унесці змены.
  4. Увядзіце ваш пароль. Адзначце чэкбокс (флажок/галачку) «Запытваць пароль» (Require password) і пастаўце «адразу» (immediately).

Нататка: падчас змены пароляў самае галоўнае — не забыць свой зноў створаны пароль. Такое здараецца часцей, чым можа падавацца. Падумайце, як абараніць сябе ад гэтага. Напрыклад, можна запісаць новы пароль і захаваць яго ў надзейным месцы, пакуль вы не пераканаецеся, што запомнілі яго.