Схаваць сяброў і падпіскі ў Facebook

Апошняе абнаўленне:

10 мая 2024

Улічваючы кейсы затрымання людзей не толькі за сімволіку на аватарках, але і за наяўнасці ў сябрах людзей/старонак з «непажаданай» сімволікай на фота профілю, раім вам яшчэ раз перагледзець спісы сяброў у вашых сацсетках і пры жаданні схаваць іх з агульнадаступнага агляду.

На Facebook па змаўчанні бачыць спіс вашых сяброў могуць усе. Аднак утойванне спіса сяброў можа служыць дадатковай мерай бяспекі, асабліва калі вы хочаце даць доступ да вашай інфармацыі толькі для вузкага кола давераных асоб.

Як схаваць спіс вашых сяброў у Facebook (ва вэб-версіі)?

  1. Націсніце на сваё фота профілю ў правым верхнім куце старонкі.
  2. Выберыце Налады і прыватнасць → Налады.

  3. У слупку ў левай частцы экрана націсніце пункт «Прыватнасць»
  4. У частцы «Як людзі могуць знайсці вас і звязацца з вамі» у пункце «Хто можа бачыць спіс вашых сяброў?» выберыце аўдыторыю людзей (прыкладам, Сябры), якім хочаце даць доступ да спіса сяброў.
  5. Калі вы выбераце наладу «Толькі я», поўны спіс сяброў зможаце бачыць толькі вы. Усе іншыя будуць бачыць толькі агульных з вамі сяброў.

Магчымы нязначныя адрозненні ў пунктах налад з-за розных інтэрфейсаў Facebook. Па аналогіі можна наладзіць і праз смартфон.