Што рабіць, калі не працуе інтэрнэт у Беларусі?

Апошняе абнаўленне:

9 студзеня 2025

  • Артыкулы
  • Што рабіць, калі не працуе інтэрнэт у Беларусі?

У Беларусі, як і ў некаторых іншых краінах, адключэнне інтэрнета нярэдка выкарыстоўваецца для падаўлення грамадзянскай актыўнасці. Адключэнне інтэрнэту стварае перашкоды для працы, блакуе доступ да медыцынскіх і банкаўскіх паслугаў і ўскладняе камунікацыю. Даведацца аб пяці сцэнарах блакіровак інтэрнэту ў Беларусі можна ў публікацыі Human Constanta, а ў гэтым матэрыяле вы даведаецеся пра асноўны спосаб як падчас блакіровак заставацца на сувязі.

Самы просты і па-ранейшаму эфектыўны інструмент — гэта VPN. Мы раім загадзя ўсталяваць некалькі прыкладанняў, каб быць гатовымі да любых сцэнараў. Каб пачаць карыстацца VPN, дастаткова спампаваць прыкладанне і ў яго інтэрфейсе націснуць на кнопку «Падключыцца». Рэкамендуем спампаваць TunnelBear, Lantern VPN, ProtonVPN, Red Shield VPN, NordVPN, Mullvad VPN, Psiphon, Tachyon, X-VPN, HotSpot Shield, Betternet.

VPN робіць вас карыстальнікам, які лагічна і геаграфічна знаходзіцца ў іншым месцы. Напрыклад, у падлучэнні будзе бачна, што вы знаходзіцеся каля сервера Славеніі, а сайты, якія вы наведвалі, будуць хавацца за падлучэннем да гэтага сервера. З’яўляецца магчымасць заходзіць на сайты, якія заблакаваныя ў краіне, у якой вы знаходзіцеся.

Што рабіць, калі VPN не працуе ці яго пачалі блакаваць?

  • Памяняць краіну падключэння. Час ад часу некаторыя серверы ў краінах падключэння могуць працаваць некарэктна або могуць блакавацца канкрэтныя асобныя серверы, таму змена падключэння можа дапамагчы.
  • Выбраць іншы VPN са спісу вышэй. Розныя сэрвісы маюць розныя палітыкі выкарыстання і выкарыстоўваюць розныя тэхналогіі, у тым ліку тыя, што дапамагаюць абыходзіць інтэрнэт-блакіроўкі.

Іншыя матэрыялы па тэме: