Калі вы забыліся на пароль ад свайго акаўнта, звычайна вы можаце яго скінуць, напрыклад, атрымаўшы спасылку на рэзервовую пошту, ці код аднаўлення прывязаны да тэлефона. Небяспека ў тым, што гэтай ж магчымасцю могуць скарыстацца злачынцы. Напрыклад, калі яны маюць доступ да рэзервовай пошты ці маюць магчымасць перахапіць sms з кодам аднаўлення. Менавіта таму ў кантактавых дадзеных уліковага запісу павінен быць пазначаны адрас электроннай пошты і/ці тэлефон, якія кантралюеце толькі вы. Пажадана, каб рэзервовая пошта таксама была абаронена двухфактарнай аўтэнтыфікацыяй. Старыя пошты і тэлефоны варта выдаліць.
Як праверыць спосабы аднаўлення акаўнта ў Facebook?
- У акне Facebook націсніце на выяву свайго профілю ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Налады і прыватнасць» → «Налады»;
- На старонцы, якая адкрылася, перайдзіце ў «Цэнтр акаўнтаў» і абярыце пункт «Асабістыя звесткі» → «Кантактная інфармацыя»;
- У акенцы, якое адкрылася, будуць паказаны ўсе пошты і тэлефоны, якія могуць быць скарыстаны для скіду пароля. Тутака ж вы можаце выдаліць усе ненадзейныя тэлефоны і пошты ці замяніць іх на абароненыя;
- Таксама гэта можна зрабіць па спасылцы https://www.facebook.com/settings?tab=account§ion=email&view