Нажаль, гэтая функцыя пакуль даступная не ўсім. Каб праверыць, ці даступная яна вам, абнавіце дадатак Messenger да апошняй версіі.
Інструкцыя для дадатка Facebook Messenger на тэлефонах:
У раздзеле «Чаты» абярыце патрэбную перапіску → У верхняй частцы чата націсніце на яго назву або імя суразмоўцы → Абярыце «Знікаючыя паведамленні» → Пазначце патрэбны вам часовы інтэрвал таймера
Інструкцыя для браузернай версіі Facebook Messenger:
Адкрыйце патрэбную перапіску → Націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце экрана → Абярыце «Канфідэнцыяльнасць і падтрымка» → Абярыце «Знікаючыя паведамленні» → Пазначце патрэбны вам часавы інтэрвал таймера → Абярыце «Гатова»
Звярніце ўвагу, што таймер будзе выдаляць паведамленні толькі пасля таго, як яны будуць прачытаныя ўсімі суразмоўцамі чата. Калі ваша паведамленне застанецца непрачытаным на працягу 14 дзён, яно аўтаматычна знікне з чата.
А што рабіць, калі вы часта дзеліцеся пастамі са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў са сваімі сябрамі і жадаеце наладзіць так, каб паведамленні выдаляліся аўтаматычна? Для гэтага можна скарыстацца рэжымам зьнікаючых паведамленьняў.