Уключыць абвесткі аб уваходзе ў Instagram

Апошняе абнаўленне:

30 кастрычніка 2023

На жаль, на дадзены момант Instagram недасяжны на беларускай мове, таму скрыншоты гэтай інструкцыі зроблены на расейскай мове.

Кожны раз, калі нехта заходзіць у ваш акаўнт з да гэтага незнаёмага месца (іншы браўзар, іншы кампутар/ тэлефон, іншая геалакацыя і г. д.), Instagram можа адпраўляць вам паведамленні. Калі вы атрымалі такое паведамленне, але не выконвалі ўваход у свой акаўнт, значыць, хтосьці мае доступ да вашага ўліковага запісу.

Уключыць абвесткі аб уваходзе ў Instagram:

  1. Націсніце значок чалавечка (на iPhone) або свой аватар (на Android ) ў правым ніжнім куце экрана, каб перайсці ў свой профіль;
  2. Націсніце на тры гарызантальныя палоскі ў правым верхнім куце экрана і абярыце «Налады і прыватнасць» і перайдзіце ў раздзел «Цэнтр акаўнтаў»;
  3. Цэнтр акаўнтаў → Пароль і бяспека → Абвесткі аб уваходзе;
     
  4. У меню, якое з’явіцца, абярыце пажаданы спосаб атрымання паведамленняў.

Важна!

Калі абвесткі аб ўваходзе паступілі вам у дырэкт, не спяшайцеся пераходзіць па спасылках ў паведамленні, верагодна, гэта фішынгавыя паведамленні. Instagram можа прыслаць такое толькі ва ўласных паведамленнях ці адправіць ліст на электронную пошту.