Ачыстка гісторыі браўзера дапамагае абараніць акаўнты і сябе, а таксама паскарае працу прылады. Падрабязней пра гэта і пра тое, што важна памятаць падчас ачысткі, мы разглядалі ў гэтым артыкуле.
Гісторыю браўзера на тэлефоне можна пачысціць двума шляхамі:
-
Праз сам браўзер. Раім нашы інструкцыі пра гэта (у працэсе публікацыі):
- Google Chrome
- Opera
- Safari
- Mozilla
- Праз налады дадатка браўзера на смартфоне. Разгледзем дэталі гэтага варыянта.
Ачысціць гісторыю браўзера на Android:
Зайдзіце ў «Налады» смартфона (у некаторых мадэлях тэлефонаў, гэта можа быць выява шасцярэнькі) → абярыце «Дадаткі» («Праграмы») → адкрыйце патрэбны браўзер → у ім націсніце «Памяць» («Сховішча»)/ «Ачысціць» і да т.п. → абярыце: ачысціць кэш альбо ўсе дадзеныя.
*Звярніце ўвагу: дакладная назва і размяшчэнне налад залежыць ад мадэлі прылады і версіі Android.
Усе захаваныя ў браўзеры паролі, закладкі, прагледжаныя старонкі, кэш, cookie, налады сайтаў (напрыклад, доступ да геалакацыі ці мікрафону) і г.д. выдаляцца.
Ачысціць гісторыю браўзера на iPhone:
У Safari можна сцерці гісторыю наведвання сайтаў і пошуку, кэш і файлы cookie, правы доступу да геапазіцыі і правы адпраўкі апавяшчэнняў, якія вы давалі сайтам.
Перайдзіце на iPhone у раздзел «Налады» → Safari → «Ачысціць гісторыю і дадзеныя».
Абярыце часавы прамежак для ачысткі: за апошнюю гадзіну, за сёння, за сёння і ўчора, усю гісторыю.
Пры выдаленні гісторыі наведванняў, файлаў cookie і дадзеных аб прагледжаных web-сайтах з браўзэра Safari інфармацыя для аўтазапаўнення не змяняецца.
Пры адсутнасці гісторыі наведванняў або даных web-сайтаў кнопка выдалення гэтых даных будзе недаступная. Гэтая кнопка таксама можа быць неактыўнай (шэрай), калі ў раздзеле «Кантэнт і канфідэнцыяльнасць» налад функцыі «Экранны час» устаноўлены абмежаванні web-кантэнту.
Каб ваша кантактная інфармацыя або дадзеныя крэдытнай карты не запаўняліся аўтаматычна, функцыю «Аўтазапаўненне» можна выключыць:
Адкрыйце «Настройкі» → «Safari» → «Аўтазапаўненне» і выключыце функцыю.
Выключэнне функцыі «Аўтазапаўненне» для пароляў:
Адкрыйце «Налады» → «Паролі», разблакуйце экран, краніце «Параметры пароляў», затым выключыце параметр «Аўтазапаўненне пароляў і ключоў уваходу».