Як ачысціць Instagram?

Апошняе абнаўленне:

24 кастрычніка 2024

Усе каментары, лайкі, гісторыі захоўваюцца ў архіў вашага профілю Instagram. Так, гісторыі не знікаюць праз 24 гадзіны. Гэта можа быць добра для вас, бо можна прыгадаць, што было раней. З іншага боку ў вашым архіве могуць захоўвацца фатаграфіі ці каментары, якія з часам сталі небяспечнымі.

Як паглядзець свой архіў у Instagram?

  1. Зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Архіў»
  2. У раздзеле «Архіў» вы можаце паглядзець усе гісторыі, якія вы посцілі аж да 2017 года, прамыя эфіры і заархіваваныя публікацыі.
  3. Для выдалення пажаданай публікацыі трэба перайсці ў адпаведны раздзел, выбраць патрэбную гісторыю (пост ці просты эфір), націснуць на тры кропкі «Яшчэ» у ніжнім правым куце (ці на тры кропкі ў верхнім правым куце для пастоў) і націснуць «Выдаліць».

Важна: гісторыі, прамыя эфіры і публікацыі пасля выдалення з архіва трапляюць у раздзел «Нядаўна выдаленыя» і будуць знаходзіцца там яшчэ 30 дзён з моманту выдалення.

Як выдаліць публікацыі назаўжды?

  1. Зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Вашы дзеянні».
  2. У раздзеле «Нядаўна выдаленыя» абярыце публікацыю, якую хочаце выдаліць назаўжды.
  3. Націсніце тры кропкі ў правым верхнім куце (Android) ці ў правым ніжнім куце «Яшчэ» (iPhone) і націсніце «Выдаліць». Цяпер публікацыя будзе выдалена незваротна.

Як праверыць, якія пасты ў Instagram вы лайкалі?

  1. Зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Вашы дзеянні».
  2. У раздзеле «Узаемадзеяння» вы можаце паглядзець і выдаліць усе каментары, адзнакі «Падабаецца» і адказы інтэрактыўныя сцікеры, якія вы пакідалі.
  3. Для выдалення пакінутага каментара, лайка ці адказу ў гісторыі, патрэбна перайсці ў адпаведны раздзел, націснуць «Выбраць» у верхнім правым куце і адзначыць патрэбныя публікацыі.
  4. Далей вам будзе прапанавана выдаліць абраныя пункты і пасля пацверджання дзеяння вашы каментары (адказы ў гісторыях ці лайкі) будуць выдалены незваротна.

Раім таксама перагледзець гісторыю пошукавых запытаў у Instagram. Зрабіць гэта можна праз раздзел «Вашы дзеянні» → «Нядаўнія пошукавыя запыты». На старонцы са спісам нядаўніх запытаў вы можаце ачысціць усю гісторыю націснуўшы на «Ачысціць усё» ці выбраць асобныя запыты. Асобны пошукавый запыт можна выдаліць націскам на крыжык справа ад самага запыту.

Таксама пошукавыя запыты можна паглядзець і адрэдагаваць на старонцы пошуку.