Дадатковая блакіроўка доступа ў WhatsApp можа абараніць вашыя перапіскі і акаўнт у выпадку, калі нехта атрымае доступ да вашай прылады і зможа яе разблакаваць. У залежнасці ад мадэлі тэлефона можа быць даступная разблакіроўка WhatsApp па адбітку пальца (Touch ID для iPhone) або па твары (Face ID для iPhone). Вы зможаце працягваць прымаць званкі і адказваць на паведамленне з апавяшчэнняў, нават калі дадатак заблакаваны.
Наладзіць блакіроўку доступа ў WhatsApp на Android:
Для прыкладу разгледзім разблакаванне адбіткам пальца як найболей распаўсюджанае. Блакаванне па твары наладжваецца па аналогіі.
- Наладзьце функцыю адбітка пальца ў наладах смартфона (у асноўным у раздзеле бяспекі і прыватнасці або метадам уводу ў пошукавік наладак смартфона).
- Зайдзіце ў WhatsApp і націсніце на меню (тры вертыкальных кропкі) у правым верхнім куце.
- У меню, якое выпала, націсніце «Налады» → «Канфідэнцыяльнасць» → пракруціце ўніз і націсніце «Блакіроўка адбіткам пальца».
- Актывуйце «Разблакаваць з дапамогай адбітка пальца».
- Краніце датчыка адбіткаў пальцаў для пацверджання.
- Вы таксама можаце выбраць час, па заканчэнні якога будзе блакавацца WhatsApp і патрабавацца адбітак («Неадкладна», «Па сканчэнні 1 хвіліны», «Па сканчэнні 30 хвілін»).
Наладзіць блакіроўку доступа ў WhatsApp на iPhone:
- Папярэдне ўключыце функцыю Touch ID або Face ID у наладах iPhone (меню «Налады» → «Touch ID і код-пароль» / «Face ID і код-пароль» і далей выконвайце інструкцыі на экране).
- Адкрыйце «Налады» WhatsApp → націсніце «Канфідэнцыяльнасць» → «Блакіроўка экрана».
- Уключыце «Патрабаваць Touch ID» або «Патрабаваць Face ID».
- Пасля актывацыі функцыі абярыце час, па заканчэнні якога будзе блакавацца дадатак і патрабавацца адбітак («Неадкладна», «Па сканчэнні 1 хвіліны», «Па сканчэнні 15 хвілін», «Па сканчэнні 1 гадзіны»).