Журнал актыўнасці ў Facebook утрымвае інфармацыю пра ўласніка акаўнта і яго дзеянні, у тым ліку пра пакінутыя адзнакі «Падабаецца», каментары як пад персанальнымі пастамі, гэтак і ў групах, гісторыі пошуку, публікацыі, якія былі заархіваваны, і гісторыі, якія публікаваліся на 24 гадзіны.
Як праверыць свой журнал актыўнасці у браўзарнай версіі Facebook?
- У акне Facebook націсніце на выяву свайго профілю ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Налады і прыватнасць» → «Журнал актыўнасці».
- Праз «Журнал актыўнасці» вы можаце перайсці да «Відэа, якія вы шукалі», «Відэа, якія вы глядзелі», «Гісторыя пошуку», «Групы, якія вы шукалі», «Каментары», «Публікацыі ў групах», «Дзеянні з гісторыямі», «Старонкі, адзнакі Падабаецца і інтарэсы». Адкрыўшы патрэбную вам укладку, вы зможаце схаваць пажаданае дзеянне, напрыклад, выдаліць каментар.
- Праз «Журнал актыўнасці» вы таксама можаце перайсці ва ўкладку «Архіў», якая захоўвае заархіваваныя пасты і апублікаваныя на 24 гадзіны гісторыі.
- Акрамя гэтага «Журнал актыўнасці» мае «Сметніцу», дзе захоўваюцца цягам 30 дзён выдаленыя пасты.