Часам здараецца так, што чалавек рэгіструе акаўнт на нейкі нумар, а пасля яго мяняе і забываецца змяніць яго ў наладах. Ці проста перастае аплочваць SIM-картку — і яна дэактывуецца. Добрыя навіны ў тым, што нумар тэлефона ў акаўнтах можна мяняць, нават калі ў вас няма старога нумара.
Змяніць нумар тэлефона ў Signal:
- Перайдзіце ў Налады → Акаўнт → Змяніць нумар тэлефона.
- Абярыце Працягнуць.
- Напішыце ваш стары нумар у першае поле і ваш новы нумар у другое.
Заўвага: SMS на стары нумар не будуць адпраўляцца. - Абярыце Працягнуць ці Гатова.
- Падцвердзіце правільнасць новага нумара.
Няправільны нумар? Націсніце Рэдагаваць нумар і унясіце змены.
Абярыце Змяніць нумар тэлефона. - Выконвайце інструкцыі на экране, каб завяршыць працэс рэгістрацыі новага нумара.
Што ўбачаць мае кантакты?
- Вашыя захаваныя кантакты, з якімі вы ніколі не мелі камунікацыі, не ўбачаць апавяшчэнне аб змене нумара тэлефона.
- Вашыя кантакты, з якімі вы перапісваліся раней, могуць бачыць у чаце з вамі апавяшчэнне аб тым, што нумар тэлефона змяніўся.