Змяніць нумар тэлефона ў Signal

Апошняе абнаўленне:

30 жніўня 2023

Часам здараецца так, што чалавек рэгіструе акаўнт на нейкі нумар, а пасля яго мяняе і забываецца змяніць яго ў наладах. Ці проста перастае аплочваць SIM-картку — і яна дэактывуецца. Добрыя навіны ў тым, што нумар тэлефона ў акаўнтах можна мяняць, нават калі ў вас няма старога нумара.

Змяніць нумар тэлефона ў Signal:

  1. Перайдзіце ў Налады → Акаўнт → Змяніць нумар тэлефона.
  2. Абярыце Працягнуць.
  3. Напішыце ваш стары нумар у першае поле і ваш новы нумар у другое.
    Заўвага: SMS на стары нумар не будуць адпраўляцца.
  4. Абярыце Працягнуць ці Гатова.
  5. Падцвердзіце правільнасць новага нумара.
    Няправільны нумар? Націсніце Рэдагаваць нумар і унясіце змены.
    Абярыце Змяніць нумар тэлефона.
  6. Выконвайце інструкцыі на экране, каб завяршыць працэс рэгістрацыі новага нумара.

Што ўбачаць мае кантакты?

  • Вашыя захаваныя кантакты, з якімі вы ніколі не мелі камунікацыі, не ўбачаць апавяшчэнне аб змене нумара тэлефона.
  • Вашыя кантакты, з якімі вы перапісваліся раней, могуць бачыць у чаце з вамі апавяшчэнне аб тым, што нумар тэлефона змяніўся.