Звесткі аб апошніх дзеяннях і ўваходах (IP-адрасы) Gmail

Апошняе абнаўленне:

28 кастрычніка 2023

  • Налады
  • Gmail
  • Звесткі аб апошніх дзеяннях і ўваходах (IP-адрасы) Gmail

У асабістым акаўнце Google у падзеле пра бяспеку вы можаце паглядзець, з якіх браўзэраў і калі выконваліся нядаўнія дзеянні, якія злучаны з бяспекай вашага акаўнта (выкананы ўваход у акаўнт, зменены пароль, усталявана двухфактарная аўтэнтыфікацыя і г.д.).

Для гэтага дастаткова націснуць на фота карыстальніка або ініцыялы ў верхнім правым куце → «Кіраванне акаўнтам Google» → «Бяспека» → раздзел «Нядаўнія дзеянні, якія звязаны з бяспекай акаўнта«. Або прайсці па спасылцы ўсе нядаўнія дзеянні, якія звязаны з бяспекай акаўнта. І ў выпадку, калі, напрыклад, уваход выкананы не вамі, націсніце на гэты запіс і абярыце «Не, абараніць мой акаўнт«. Далей Google прапануе магчымыя дзеянні па наладах бяспекі.

Непасрэдна ў Gmail таксама можна паглядзець інфармацыю аб апошніх дзеяннях у вашым акаўнце, а таксама калі і з якіх IP-адрасоў яны выконваліся.

Як паглядзець гісторыю дзеянняў у Gmail?

  1. Адкрыйце Gmail на кампутары.
  2. Націсніце «Падрабязныя звесткі» ў правым ніжнім куце.

На старонцы «Дзеянні карыстальніка ў гэтым акаўнце», якая адкрылася, паказана гісторыя ўваходаў у ваш уліковы запіс, у тым ліку наступная інфармацыя:

  • Адначасовыя сеансы.
  • Тып доступу.

У слупку «Тып доступу» пералічаныя браўзэры, прылады і паштовыя серверы (POP ці IMAP), праз якія вы карысталіся Gmail. Калі для праверкі скрыні выкарыстоўваецца іншы дадатак, вы ўбачыце яго IP-адрас.

  • Месцазнаходжанне (IP-адрас).

IP-адрасы і прыкладныя дадзеныя аб месцазнаходжанні, якія звязаны з апошнімі дзесяццю сеансамі. Калі вы атрымлівалі папярэджанні аб падазронай актыўнасці ў акаўнце, дадаткова могуць паказвацца яшчэ 3 падазроныя IP-адрасы.

Калі вы бачыце ў спісе занадта шмат розных IP-адрасоў і месцазнаходжанняў, гэта можна патлумачыць наступнымі прычынамі:

  • калі вы карыстаецеся іншым паштовым сэрвісам з доступам па пратаколе POP або IMAP, напрыклад Apple Mail або Microsoft Outlook, у гісторыю патрапяць геададзеныя гэтых сэрвісаў;
  • калі вы карыстаецеся Gmail на мабільнай прыладзе, у гісторыі можа паказвацца рэгіён вашага пастаўшчыка паслуг або мабільнага аператара. Ён можа значна адрознівацца ад вашага рэальнага месцазнаходжання.

Што рабіць, калі ў акаўнце заўважаны падазроныя дзеянні? 

Калі вы бачыце падазроную актыўнасць, напрыклад уваход з невядомага дэвайсу, магчыма, хтосьці старонні атрымаў доступ да вашага ўліковага запісу. У гэтым выпадку:

  1. Неадкладна змяніце пароль.
  2. Скарыстайцеся нашымі рэкамендацыямі па наладках Gmail.

На жаль, не ўсе функцыі ў Gmail дасяжныя на беларускай мове, таму скрыншоты гэтай інструкцыі зроблены на расейскай мове.