Актыўныя сеансы ў Gmail

Апошняе абнаўленне:

18 верасня 2023

Калі вы зачынілі ўкладку ці акно браўзара, гэта не значыць, што вы выйшлі са свайго акаўнта. Кожны, хто сядзе пасля вас за кампутар, зможа зайсці ў ваш акаўнт Google, пачытаць пошту ці паглядзець змесціва Google-дыска. Асабліва рызыкоўна, калі гэта чужы кампутар. Таму, калі гэты кампутар выкарыстоўвае яшчэ нехта, апроч вас, пасля завяршэння працы варта выходзіць са свайго акаўнта.

Як выйсці з уліковага запісу ў браўзарнай версіі Gmail?

Для гэтага ў акне Gmail націсніце на фота карыстача ці ініцыялы ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Выйсці».

Як выйсці з уліковага запісу дыстанцыйна і праверыць, дзе яшчэ актыўны ваш акаўнт, у браўзарнай версіі Gmail?

  1. У акне Gmail націсніце на фота карыстача ці ініцыялы ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Кіраванне акаўнтам Google».
  2. У акне налад уліковага запісу выберыце ўкладку «Бяспека». Таксама вы можаце трапіць сюды па спасылцы https://myaccount.google.com/security
  3. Акно налад бяспекі прагартайце трохі ўніз, у падзел «Вашы прылады». Знайдзіце пад ім надпіс «Вашы прылады» і націсніце на яго.
  4. Калі вы не пазнаеце штосьці з прылад, клікніце на дзіўную прыладу і абярыце кнопку «Бачыце незнаёмую інфармацыю?», далей «Выйсці на гэтай прыладзе».

Дадаткова вы можаце выйсці з уліковага запісу ўва ўсіх браўзарах, апроч таго, у якім вы цяпер працуеце. Для гэтага прагартайце ўніз акно пошты Gmail, у ніжнім правым куце будзе надпіс «Дэталі». Націсніце на яе, а потым «Выйсці з усіх вэб-сеансаў Gmail». (Такой кнопкі можа не быць, калі ў вас няма адкрытых сеансаў).

На жаль, не ўсе функцыі ў Gmail дасяжныя на беларускай мове, таму некаторыя скрыншоты гэтай інструкцыі зроблены на расейскай мове.