Кэш — гэта інфармацыя з прыкладання, якую вы калісьці загружалі для прагляду, — выявы, галасавыя паведамленні, відэа, дакуманты. Кэш паскарае доступ да файлаў, якія вы ўжо праглядалі. Калі файл захаваўся ў кэш, падчас паўторнага прагляду непатрэбна будзе спампоўваць яго нанова. Звычайна кэш захоўваецца асобнай тэчкай на прыладзе.
Выдаляць кэш важна па дзвюх прычынах:
- Ён займае шмат месца, што можа тармазіць працу прылады. Часам кэш можа займаць да 100 ГБ.
- На прыладзе магла захавацца інфармацыя, якую вы б не хацелі мець. Глядзець што менавіта захавалася і выдаляць асобныя файлы можа быць доўга і складана. Часта гэта нават немагчыма, таму што тэчка з кэшам на прыладзе можа быць недасяжнай для прагляду.
Важна! Налада (аўта)выдалення кэшу не сінхранізуецца на ўсіх прыладах. Гэта значыць, што (аўта)выдаленне кэшу трэба наладжваць у акаўнце для кожнай прылады, на якой вы ўвайшлі ў акаўнт.
Выдаліць кэш уручную на iPhone:
Даныя і сховішча → Выкарыстанне сховішча → Ачысціць увесь кэш
Выдаліць кэш уручную на Android:
Даныя і сховішча → Выкарыстанне сховішча → Ачысціць увесь кэш
ці
Налады → Пашыраныя налады → Налады лакальнага сховішча → Ачысціць усё
Падчас ручной ачысткі кэшу застаецца рызыка таго, што можна забыцца на яго. Мы раім наладзіць аўтавыдаленне кэшу на iPhone:
Даныя і сховішча → Выкарыстанне сховішча → Максімальны памер кэшу → 5 ГБ
Аўтавыдаленне кэшу на Android:
Даныя і сховішча → Выкарыстанне сховішча → Максімальны памер кэшу → 5 ГБ
ці
Налады → Пашыраныя налады → Налады лакальнага сховішча → Агульнае абмежаванне памеру (абраць памер, які пасуе, напрыклад, 2 ГБ), і Абмежаванне кэшу медыя (абраць памер, які пасуе, напрыклад, 1 ГБ), і Выдаляць файлы, старэйшыя за (абраць кароткі час, які пасуе, напрыклад, 3 тыдні), Важна, каб там не стаялі налады «Ніколі» і максімальны памер кэшу.
На прыладах Apple важна наладзіць аўтавыдаленне медыя з кэшу для прыватных чатаў, суполак, каналаў і гісторый. Можна наладзіць любы зручны час (1 дзень, 1 тыдзень, 1 месяц) у залежнасці ад ваўых рызыкаў. Важна, каб там не стаяла налада «Ніколі».