Сакрэтныя чаты ў Telegram

Апошняе абнаўленне:

21 жніўня 2023

Звычайныя чаты Telegram шыфруюцца толькі ў моманце перадачы інфармацыі, каб нельга было адсачыць вашую перапіску з боку інтэрнэт-правайдэра ці вайфай-сеткі. Сам Telegram можа бачыць змесціва вашай перапіскі з суразмоўцамі, хаця абяцае гэтага не рабіць. Нам застаецца толькі давяраць (ці не).

Telegram таксама прапаноўвае сакрэтныя чаты — размовы са скразным шыфраваннем. Такія перапіскі шыфруюцца ад чалавека да чалавека, і Telegram не бачыць змесціва паведамленняў. Таксама сакрэтныя чаты не сінхранізуюцца на новых прыладах. Гэта памяншае рызыкі падчас узлома акаўнта ці магчымых уцечак з боку Telegram.

Пачаць сакрэтны чат на iPhone:
Зайдзіце ў асноўны чат з чалавекам → Націсніце на імя чалавека зверху перапіскі → Націсніце на тры кропкі (значок «яшчэ») → Потым націсніце «Пачаць сакрэтны чат»

Пачаць сакрэтны чат на Android:
Зайдзіце ў асноўны чат з чалавекам → Націсніце на імя чалавека зверху перапіскі → Націсніце на тры кропкі (значок «яшчэ») → Потым націсніце «Пачаць сакрэтны чат»

Нататка: зрабіць усе чаты Telegram сакрэтнымі па змоўчанні немагчыма. Кожны раз з новым чалавекам ці на новай прыладзе сакрэтныя чаты трэба ствараць уручную.