Калі хтосьці перасылае вашае паведамленне з прыватнага ці групавога чата ў іншы асабісты дыялог ці суполку, разам з тэкстам паведамлення бачны ягоны аўтар. На імя ці нікнэйм можна клікнуць, перайсці ў ваш акаўнт і вызначыць аўтара паведамлення. Часам гэта можа быць зручна, але таксама можа несці і небяспеку. Калі вы дасылаеце адчувальную інфармацыю і хвалюецеся за дэананімізацыю праз паведамленні, паменшыць рызыкі дапаможа налада перасылкі паведамленняў без клікабельнай спасылкі на акаўнт.
На iPhone:
Прыватнасць і бяспека → Перасланыя паведамленні → Ніхто
На Android:
Прыватнасць і бяспека → Перасланыя паведамленні → Ніхто
З такой наладай паведамленне будзе перасылацца з імём/нікнэймам адпраўніка, але імя/нікнэйм будзе неклікабельным.
Калі я перасылаю сваё паведамленне, то ў звычайнах чатах адлюстроўваецца, што паведамленне ўжо было дасланае камусьці дагэтуль. Канешне, у паведамленні не паказваецца каму вы яго даслалі, але сам факт перасылкі можа быць недарэчным. Напрыклад, вы вядзеце адчувальную перапіску з некалькімі людзьмі ў розных чатах і хочаце прадубляваць інфармацыю, да прыкладу, шаблон дамовы, але не хочаце паказваць суразмоўцы, што ёсць нехта яшчэ, каму вы дасылаеце тую ж самую інфармацыю. Можна скапіяваць тэкст і нанова ўставіць у іншы дыялог, нанова далучыць неабходныя файлы, але гэта не заўсёды зручна. Часам паведамленні маюць складанае фарматаванне ці набор тэкста, відарысаў і спасылак.
Пераслаць паведамленне, каб перасылка была нябачнай, на iPhone:
Адкрыць чат, у якім інфармацыя, якую вы хочаце пераслаць → Абраць патрэбнае паведамленне → Націснуць «Пераслать» → Абраць іншы чат → Націснуць на крыжык над кнопкай адпраўкі → Паказаць налады перасылкі → Хаваць імя адпраўніка
Пераслаць паведамленне, каб перасылка была нябачнай, на Android:
Адкрыць чат, у якім інфармацыя, якую вы хочаце пераслаць → Абраць патрэбнае паведамленне → Націснуць «Пераслать» → Абраць іншы чат → Націснуць на крыжык над кнопкай адпраўкі → Паказаць налады перасылкі → Хаваць імя адпраўніка
Па выніку атрымальнік пабачыць паведамленне ў такой форме, нібыта вы не пераслалі яго, а напісалі нанова.