Званкі ў Telegram (адключыць peer-to-peer)

Апошняе абнаўленне:

21 жніўня 2023

Званкі ў Telegram спалучаюць наўпрост двух карыстальнікаў, выкарыстоўваючы іх IP-адрасы. Такое спалучэнне называецца peer-to-peer (P2P). Калі вы адключаеце Р2Р-званкі, паміж вамі і чалавекам з’язляецца сервер Telegram. Такім чынам, калі на іншым канцы званка паспрабаваць вызначыць ваш IP-адрас, то будзе бачны толькі IP-адрас сервера Telegram. Калі вам патэлефанавалі з намерам даведацца на вашае месцазнаходжанне, адключэнне Р2Р абароніць вас. Пры гэтым, калі верыць Telegram, гэтая налада ўплывае толькі на бачнасць IP-адрасоў, званок застаецца зашыфраваным без магчымасці расшыфроўкі на баку Telegram. 

Адключыць peer-to-peer на iPhone: 

Прыватнасць і бяспека → Выклікі → P2P → Ніколі

Адключыць peer-to-peer на Android: 

Прыватнасць і бяспека → Выклікі → P2P → Ніколі

Нататка: калі вы выкарыстоўваеце VPN падчас званкоў, гэта спрацуе падобным чынам нібыта ў вас адключана функцыя Р2Р, то бок ваш ІР-адрас будзе схаваным. Аднак, каб паменшыць рызыкі сітуацыі, калі VPN раптоўна адключаецца без апавяшчэння, мы раім адключаць Р2Р.

Больш складай схемай для максімальнай ананімнасці падчас званкоў у Telegram будзе выкарыстоўванне VPN і адключэнне функцыі Р2Р. Тады на іншым канцы званка можна будзе даведацца толькі на ІР-адрас сервера Telegram, а Telegram будзе бачыць толькі вашый зменены ІР-адрас, напрыклад, з Францыі. Гэты паменшыць рызыкі падчас магчымай уцечкі дадзеных Telegram.