Двухэтапная праверка (аўтэнтыфікацыя) у Telegram

Апошняе абнаўленне:

21 жніўня 2023

  • Налады
  • Telegram
  • Двухэтапная праверка (аўтэнтыфікацыя) у Telegram

Кожны Telegram-акаўнт па змоўчанні абаронены толькі SMS-паведамленнем. Вы ўводзіце кароткую лічбавую камбінацыю падчас уваходу. Аднак гэта не вельмі надзейна — SMS-ку могуць перахапіць, падглядзець ці скрасці. Тады злачынца зможа проста ўвайсці ў ваш акаўнт і карыстацца ім ад вашага імя ці атрымаць адчувальную інфармацыю з вашых перапісак.

Двухфактарная аўтэнтыфікацыя — гэта дадатковы крок абароны вашага акаўнта. Пасля ўводу кода з SMS, вам трэба будзе ўвесці дадатковы пароль, які вы самі прыдумалі загадзя. Нават калі злачынца атрымае ваш кароткі лічбавы пароль, то ён ці яна сутыкнуцца са складанасцю падбора другога пароля. Калі пароль надзейны (спасылка на што такое надзейны пароль), то ўзламаць яго падборам можа быць нават немагчыма.

Наладіць двухэтапную праверку (аўтэнтыфікацыю) на iPhone:

Налады → Прыватнасць і бяспека → Двухэтапная праверка

Наладіць двухэтапную праверку (аўтэнтыфікацыю) на Android:

Налады → Прыватнасць і бяспека → Двухэтапная праверка