Спіс падлучаных прылад у Telegram

Апошняе абнаўленне:

26 верасня 2023

Спіс падлучаных прылад паказвае тэлефоны, камп’ютары і планшэты, на якіх адчынены ваш акаўнт. Праверка гэтага спіса дапамагае зразумець, ці карыстаецца вашым акаўнтам нехта яшчэ, акрамя вас. Важна звяртаць увагу на тое, ці ведаеце вы гэтыя прылады, ці адпавядае колькасць сеансаў колькасці вашых прыладаў і ці ёсць там падазроныя лакацыі і час уваходу. Важна зачыняць падазроныя сеансы і часам звяртаць увагу, ці з’яўляюцца новыя ўваходы ў акаўнт. 

Праверыць спіс падлучаных прылад на iPhone:
Налады → Прылады

Праверыць спіс падлучаных прылад на Android:
Налады → Прылады

Нататка: калі вы карыстаецеся VPN, лакацыя ўваходу, якая адлюстроўваецца, хутчэй за ўсё будзе адрознівацца ад вашай рэальнай лакацыі. У такім выпадку важна параўнаць мадэлі прыладаў (вашай і названай у спісе прыладаў), час уваходу і лакацыю VPN з названай лакацыяй уваходу.