Змяніць нумар акаўнта ў Telegram

Апошняе абнаўленне:

26 верасня 2023

Уваход у Telegram ажыццяўляецца ў першую чаргу праз нумар тэлефона. Так, зараз ёсць спосаб уваходу праз паведамленне ад падтрымкі ў самым Telegram, але гэта хутчэй дадатковы спосаб, чым асноўны. У студзені 2023 года Telegram вылагініў мноства карыстальнікаў з усіх даступных ім прылад, і вялікая колькасць людзей не змаглі зайсці ў акаўнты зноў, таму што ў іх не было доступу да нумара тэлефона. Апроч гэтага ёсць штодзённыя рызыкі, што вы зальяце ноўтбук кавай ці вашы прылады скрадуць. У гэтых сітуацыях дапамагло б мець доступ да нумара тэлефона, на які зарэгістраваны акаўнт.

Калі доступу да гэтага нумара ўжо няма, можна лёгка яго змяніць на новы. Для гэтага не трэба мець прывязку да старога нумара.

Змяніць нумар на iPhone:

Настройкі → Акаўнт → Графа з нумарам тэлефона → Змяніць нумар → Пагадзіцеся са зменамі параметраў прыватнасці → Увядзіце новы нумар → Пацвердзіце працэдуру з дапамогай кода з SMS-паведамлення на новы нумар

Змяніць нумар на Android:

Налады → Нумар тэлефона → Змяніць нумар → Змяніць → Пацвердзіць змену нумара