Адміністраванне каналаў у Telegram

Апошняе абнаўленне:

26 верасня 2023

Што важна рабіць:
выкарыстоўваць іншы, не асабісты, акаўнт для адміністравання;
— абараніць акаўнт (абавязковая двухфактарная аўтэнтыфікацыя, не беларускі нумар);
выкарыстоўваць VPN;
перадаць правы ўладальніка даверанаму чалавеку за межамі Беларусі;
не спампоўваць архівы і іншыя файлы ад незнаёмых людзей;
не пераходзіць па спасылках ад незнаёмых людзей.

Абавязковыя налады прыватнасці для акаўнта:
настройкі адлюстравання нумара тэлефона (схаваць нумар);
 
— выкарыстанне нікнэйма, ніяк не звязанага з вамі, і які раней нідзе не выкарыстоўваўся;
настройкі званкоў (не дазваляць вам тэлефанаваць + адключыць peer-2-peer);

Пагрозы для адміністратараў каналаў застаюцца такімі ж, як і для асабістых акаўнтаў: фішынг, узлом акаўнта, збор дадзеных і перадача іх трэцім асобам. Але ў адрозненне ад асабістага акаўнта наступствы пры ўзломе акаўнта могуць апынуцца больш істотнымі.

Апроч гэтага ў звычайных карыстальнікаў Telegram знікла функцыя каментавання ад імя каналаў, у якіх яны адміністратары ці ўладальнікі. Цяпер Telegram прапануе плаціць за гэтую функцыю.

Ёсць два варыянты: плаціць за падпіску ці не.

— Калі плаціць за падпіску, тады праблема немагчымасці постынга ад імя канала вырашаецца, але ўзнікае іншая: аплата можа дэананімізаваць карыстальніка. Каб аплаціць, трэба выкарыстоўваць нейкую картку. Нават калі вырашыць гэтае пытанне праз ананімныя спосабы аплаты, праблемы ўсё роўна не скончацца: наяўнасць прэміум акаўнта бачна ўсім у тэлеграме. Тады, калі атрымаць доступ да ўдзельнікаў канала, можна паглядзець, у каго ёсць прэміум і праз час зразумець, хто адмініструе рахунак;
Калі не плаціць за падпіску, рашэнне зводзіцца да правілаў для бяспечнага адміністравання каналаў.